Конкурс на бясплатную летнюю школу ў Brooke House College (Брытанія)

16 лютага 2017 г. а 19:00 у Мінску адбудзецца семінар па праграмах ангельскай школы-пансіянату Brooke House College. На  мерапрыемстве распавядуць, як стаць удзельнікамі конкурсу і паехаць на бясплатную летнюю моладзевую праграму ў Англію, а таксама пра тое, як атрымаць зніжку 25% ад поўнага кошту навучання і пражывання ў любой з праграм GCSE, A-level або Foundation.

Конкурс адкрыты для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце 10 – 17 гадоў на любы двухтыднёвы перыяд з 2 ліпеня 2017 па 27 жніўня 2017 па адным з наступных накірункаў:
•    ангельская + мерапрыемствы;
•    ангельская + брытанская культура;
•    ангельская + падрыхтоўка да IELTS;
•    ангельская + падрабязны курс GCSE або A-level.
Пераможца конкурсу атрымае бясплатую двухтыднёвую праграму з навучаннем, пражываннем, харчаваннем, экскурсіямі, мерапрыемствамі, вучэбнымі матэрыяламі і г.д. Школа аплочвае поўны кошт праграмы, апроч пералёту, візы, страхоўкі, паслуг кампаніі Контур-ЛАМН (арганізатары мерапрыемства - 200 беларускіх рублёў), а таксама кошт іспыта IELTS (180фунтаў), калі студэнт паступае на адпаведную праграму падрыхтоўкі да здачы іспыта. 

Коледж таксама гатовы прапанаваць 50% зніжку для добрых навучэнцаў, якія наведуюць семінар і возьмуць удзел у конкурсе.

Школа абярэ пераможцаў ТОЛЬКІ з ліку ўдзельнікаў семінара 16 лютага 2017 г.  на падставе школьных поспехаў (патрэбная будзе выпіска са школы за бягучы год і два папярэднія гады навучання (прыклад), а таксама на падставе сумоўя з выкладчыкам школы. Прыярытэт аддадуць школьніцы або школьніку з выдатнымі поспехамі і моцнай матывацыяй да навучання. 

Таксама для беларускіх школьнікаў у 2017 годзе будзе дзейнічаць зніжка 25% ад поўнага кошту навучання на любую, з узгаданых вышэй праграм.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.

Запісацца на мерапрыемства можна, адаслаўшы імя, імя па бацьку, прозвішча на адрас сеціўнай пошты: edu@contour-lamn.com з прадметам ліста Brooke House Competition або затэлефанаваўшы на: 8 (017) 2020044 или 8 (029) 3505044, 2755044.

Крыніца:  imaguru.co