Конкурс на атрыманне прэміі European Youth
Актыўныя студэнты і моладзь ва ўзросце да 30 год з краін Рады Еўропы, Беларусі і Косава могуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне прэміі European Youth.
Канкурсанты мусяць даслаць прапановы праектаў у адной з васьмі катэгорый:
- здаровы лад жыцця (харчаванне, ахова здароўя, медыцынскія тэхналогіі),
- сучасная адукацыя (навучанне, лічбавыя навыкі, інфармацыйна-забаўляльныя праграмы),
- культурніцкія сувязі (мова, вандроўкі, разнастайнасць, новыя супольнасці),
- "будзь зялёным" (устойлівая энергетыка, мабільнасць, разумныя гарады, змяненне клімату),
- актыўная грамадзянскасць (грамадзянская журналістыка, грамадская згуртаванасць, правы чалавека, пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын/мужчын),
- фінансы (фінансавая пісьменнасць, працаўладкаванне, фандрайзінг, фінансавыя тэхналогіі),
- наватарства/інавацыі (рэвалюцыйныя прыстасаванні, забавы, лічбавая магія, да т.п.),
- спецыяльная катэгорыя 2016 года (міграцыя, інтэграцыя, інклюзія, рух уцекачоў).
Узнагароды атрымаюць тры пераможцы у кожнай катэгорыі. Дэдлайн - 15 ліпеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле NGO.by.