Конкурс на атрыманне падтрымкі па распрацоўцы Планаў зялёнага горадабудаўніцтва
аўт, 2019-03-05 06:10
Праект "Зялёныя гарады" абвяшчае конкурс сярод гарадскіх адміністрацый малых і сярэдніх гарадоў Беларусі на атрыманне падтрымкі па распрацоўцы Планаў зялёнага горадабудаўніцтва. Дакументы для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 29 сакавіка (уключна) 2019.
Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца заяўкі, пададзеныя на Конкурс наступнымі юрыдычнымі асобамі: органам і мясцовага кіравання: выканаўчымі і распарадчымі органамі (выканаўчымі камітэтамі) і (або) іх упраўленнямі (аддзеламі) і структурнымі падраздзяленнямі.
План зялёнага горадабудаўніцтва гэта:
- высокія дасягненні ў сферы экалогіі
- лепшыя паказчыкі па якасці экалагічных актываў (паветра, вады, зямлі/глебы і біяразнастайнасці)
- эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў (вады, энергіі, зямлі і матэрыялаў)
- эфектыўнае зніжэнне ўздзеяння на навакольнае асяроддзе
- змякчэнне рызык і адаптацыя да кліматычных пагроз
Абавязковымі патрабаваннямі для заяўнікаў з'яўляюцца:
- Колькасць жыхароў горада не перавышае 100 000 чалавек.
- Горад (раён) рэалізуе праекты па павышэнні ўстойлівасці гарадской інфраструктуры,
- ажыццяўляе рэалізацыю прасторавай стратэгіі;
- Горад (раён) прымае актыўны ўдзел у праектах з прыцягненнем сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый, міжнароднай тэхнічнай дапамогі, трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага гарадскога развіцця (на момант падачы конкурснай заяўкі);
Крыніца: yadi.sk