Конкурс міжрэгіянальных грантаў ПРААН

Фонд OPEC па міжнародным развіцці (OFID) і Праграма развіцця ААН запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі прапаноўваць ідэі праектаў на конкурс міжрэгіянальных грантаў. Вітаюцца прапановы, скіраваныя на інавацыйнае развіццё ў мінімум 2-х рэгіёнах. Дэдлайн - 31 траўня 2015 года.

Конкурс мае два тэматычныя прыярытэты:

- даступнасць і тэхналагічныя рашэнні ў сферы энергетыкі і водазабеспячэння,

- менеджмэнт на рынку працы, скіраваны на інклюзію і паляпшэнне яго даступнасці для людзей.

Гранты памерам 20-55 тыс. даляраў ЗША могуць атрымаць некамерцыйныя арганізацыі з наступных краінаў: Джыбуці, Егіпет, Іарданія, Ліван, Марока, Самалі, Палесціна, Судан, Сірыя, Туніс, Йемен, Албанія, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Боснія і Герцэгавіна, Балгарыя, Грузія, Казахстан, Косава (часткова прызнаная дзяржава), Кіргізія, Малдова, Чарнагорыя, Румынія, Сербія, Таджыкістан, Рэспубліка Македонія, Турцыя, Туркменістан, Украіна, Узбекістан.

Гранты разлічаны на тэрмін у 12 месяцаў. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.

Паводле Edu-Active.com.