Конкурс міні-праектаў па паляпшэнню Баранавічаў (да 5000€)
Гараджане Баранавічаў могуць прапаноўваць ініцыятывы па паляпшэнню горада ў рамках праекта пры падтрымцы ЕС. Гэта могуць быць міні-праекты па азеляненні тэрыторый, стварэнні адукацыйных пляцовак ці, напрыклад, выкарыстанні энергазберагальных тэхналогій у гарадской інфраструктуры. Для ўдзелу неабходна напісаць кароткую канцэпцыю праекта да 7 верасня 2018. На рэалізацыю міні-праектаў з бюджэту выдзеляць 5000€. Гэтыя сродкі могуць пайсці на адны праект або размеркавацца паміж некалькімі.
Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадскія арганізацыі, асацыяцыі, установы, якія працуюць у галіне гарадскога развіцця і кіравання, навакольнага асяроддзя, сацыяльных праблем, гісторыі і культуры, адукацыі. Таксама ўдзел у конкурсе міні-праектаў могуць прымаць групы грамадзян. У такім выпадку яны ўступаюць у партнёрства з грамадскай арганізацыяй або ўстановай, якія ад іх імя выступаюць заяўнікам.
Крыніца: vk.com