Конкурс міні-грантаў для мясцовых ініцыятыў грамадскіх арганізацый у Магілёве
У конкурсе могуць браць удзел грамадскія арганізацыі, асацыяцыі, установы, якія працуюць у галіне гарадскога развіцця і кіравання, навакольнага асяроддзя, сацыяльных праблем, гісторыі, культуры і адукацыі. Нефармальныя мясцовыя ініцыятывы і групы грамадзян павінны заручыцца падтрымкай афіцыйна зарэгістраванай арганізацыі, якая выступае ў якасці асноўнага заяўніка. Агульная сума сродкаў, што выдзяляюцца на рэалізацыю міні-праектаў - 5000 еўра. Гэтыя сродкі могуць быць вылучаныя на рэалізацыю аднаго міні-праекта, або размеркаваны паміж некалькімі праектамі. Тэрмін падачы заявак у Магілёве да 30 верасня 2018 г.
Праект «Камунальнае кіраванне ў гарадах» (КАМГАР) - камунікацыя і кіраванне для далучэння грамадскасці да кіравання гарадской гаспадаркай у Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза, абвяшчае конкурс міні-грантаў для фінансавання грамадскіх ініцыятыў у гарадах-партнёрах праекта - Баранавічы, Магілёў і Чавусы.
Праекты грамадскіх ініцыятыў павінны быць накіраваны на развіццё дэманстрацыйных праектаў, што рэалізуюцца ў гарадах-партнерах праектам ЕС КАМГАР і мясцовымі адміністрацыямі. Дэманстрацыйныя праекты мясцовых адміністрацый рэалізуюцца з 2017 года, тэмы праектаў распрацаваны сумесна з грамадскасцю гарадоў-партнёраў у Магілёве.
Пытанні і дакладнаю інфармацыю можна атрымаць у мясцовых экспертаў праекта КАМГАР па Магілёву: Ганна Скрыган, мясцовы эксперт праекта КАМГАР у г. Магілёве: [email protected].
Крыніца: euprojects.by