Конкурс мікрарэгіёнаў развіцця пачаўся ў трох раёнах Магілёўскай вобласці
З 1 па 15 лютага 2017 г. у Чэрыкаўскім, Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці праходзіць першы этап конкурса мясцовых ініцыятыў для мікрарэгіёнаў развіцця пад назвай “Конкурс мікрарэгіёнаў развіцця”. Першы этап конкурсу накіраваны на адбор мікрарэгіёнаў, у аснове якіх прыродныя аб’екты і іх рацыяянальнае выкарыстанне, што будзе садзейнічаць устойліваму развіццю як прыроднага а’екта, так і прылеглай тэрыторыі – то бок, мікрарэгіёна. Дэдлайн - 15 лютага 2017 г.
Па заканчэнні першага этапу конкурса чакаецца, што прадстаўнікі раёнаў сумесна з рэгіянальнымі органамі ўладамі ў Фармаце рэгіянальнай Рады вылучаць найбольш паспяхова прадстаўленыя мікрарэгіёны развіцця, для якіх будзе праведзены другі этап конкурсу – Конкурс мясцовых экалагічных ініцыятыў, які дазволіць пачаць першыя крокі на шляху да ўстойлівага развіцця.
Конкурс праводзіць Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторый у межах рэалізацыі праекта “Майстэрня мясцовых экалагічных ініцыятыў для развіцця мікрарэгіёнаў”, які фінансуецца Праграмай малых грантаў ГЭФ.
15 лютага 2017 г. – апошні тэрмін падачы заявак на конкурс мікрарэгіёнаў развіцця. Папярэдне ва ўсіх праектных раёнах пройдуць трэнінгі па падрыхтоцы завак для Конкурса мікрарэгіёнаў развіцця.
Падаць заяўку на Конкурс могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, якія пражываюць і зарэгістраваны на тэрыторыі праектных раёнаў, а таксама за яе межамі. Заяўкі на ўдзел дасылаюцца на электронную пошту: [email protected] з пазнакай у тэме «Конкурс».
Па больш падрабязную інфармацыю пра праек звяртайцеся, калі алска, да каардынатара Тарасюка Сяргея Васільевіча, дырэктара Міжнароднага фонда развіцця сельскіх тэрыторый па тэлефоне +375 29 278 61 14 або па пошце [email protected]
Крыніца: ifrd.by