Конкурс маладых прадпрымальнікаў

Глабальны конкурс накіраваны на маладых прадпрымальнікаў, мэта конкурсу - стварыць больш устойлівы свет. Канкурсанты і канкурсанткі павінны прапанаваць  інавацыйныя ідэі і праекты, якія маюць сацыяльны ўплыў, рэалізацыя праекта павінна ставіцца да адной з ЦУР. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 ліпеня.

Катэгорыі конкурсу:

  • Лепшая ідэя.
  • Лепшы праект - ужо працуе і дэманструе сацыяльны ўплыў.

 

Прызы:

  • Гран-пры - віртуальны залаты трафей і сертыфікат.
  • Другое месца - віртуальны сярэбраны трафей і сертыфікат.
  • Трэцяе месца - віртуальны бронзавы трафей і сертыфікат.
  • Прыз глядацкіх сімпатый - віртуальны залаты трафей і сертыфікат.
  • Фіналісты атрымаюць суцяшальныя трафеі.


Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 15 - 35 гадоў;
  • неабходна мець інавацыйную ідэю бізнесу або прадпрыемства, якая ставіцца да ЦУР;
  • ці ўдзельнік павінен ужо кіраваць такой кампаніяй, бізнесам або арганізацыяй;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Як прыняць удзел?

  1. Анлайн рэгістрацыя.
  2. Неабходна падаць або сваю ідэю, або праект. Канкурсантам неабходна запоўніць бланк заяўкі (па-ангельску) і чакаць адказу адміністратараў конкурсу.
  3. Адабраныя ідэі і праекты будуць размешчаны на вэб-сайце конкурсу. Канкурсанты могуць атрымліваць каментары і рэкамендацыі. З 1 чэрвеня 2018 наведвальнікі могуць галасаваць і пакідаць каментары і рэкамендацыі па праектах.

 

Крыніца: entrepreneurship-campus.org