Конкурс LensCulture для стрыт-фатографаў
Рэсурс LensCulture ладзіць конкурс сучаснай вулічнай фатаграфіі (Street Photography Awards 2016). Арганізатары заахвочваюць фотамастакоў падзяліцца сваім поглядам на свет. Аўтары лепшых здымкаў, у якіх адлюстраваны непаўторныя моманты жыцця ў яго шматразнастайнасці, атрымаюць водгук ад сусветнай прафесійнай супольнасці, атрымаюць магчымасць удзелу у фестывалях. Працы пераможцаў будуць апублікаваны ў фотакнізе "LensCulture 2016: 150 лепшых фатографаў".
Вітаюцца разнастайныя стрыт-фота: сумленныя партрэты, геаметрычныя здымкі ўрбаністычнага наваколля, сцэны паўсядзённага жыцця.
Арганізатары прымаюць любыя працы ў жанры стрыт-фатаграфіі: "вулічны партрэт", "мабілаграфія", "гарадская культура", "вулічная мода", "у дарозе", "стрыт-арт", "падарожжа", "архітэктура", "ч/б", "абстракцыя", "графіка".
Са складам журы і працамі мінулага года можна пазнаёміцца тут.
Аўтар лепшай фотасерыі атрымае грашовую прэмію ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША, аўтар лепшага адзіночнага фотаздымка - 3 тыс. даляраў ЗША. Журы абярэ 20 фіналістаў конкурсу.
Дэдлайн - 16 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле LensCulture.com.