Конкурс ідэяў «Зробім лепш 2020»
чцв, 2020-04-30 11:04
Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэньне іміджу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў праз сумесную дзейнасьць, пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі. Фінансавая падтрымка - да 500 еўра. Дэдлайн падачы заявак 5 траўня 2020.
Цягам аднаго месяца па ўсёй Беларусі пройдзе 40 лякальных кампаніяў, аб’яднаных адзіным лёзунгам — “Зробім лепш”. Асаблівая ўвага сёлета будзе нададзена ідэям, якія змагаюцца з новымі выклікамі, справакаванымі пандэміяй COVID-19, улічваюць пытаньні бясьпекі і захаваньня здароўя ўдзельнікаў.
Хто можа браць удзел:
- Беларускія і замежныя некамэрцыйныя арганізацыі
- Ініцыятывы, у склад якіх уваходзіць ня менш за 3 чалавекі
Крыніца: zrobimleps2020.belngo.info