Конкурс ідэй Imagine Europe

Imagine Europe - гэта конкурс ідэй, дзе кожны і кожная можа прадставіць сваё бачанне Еўропы ў 2050 годзе ў фармаце кароткага відэа і тэксту. Як мінімум 5 удзельнікаў/ц выйграюць па 500€ і будуць запрошаны на міжнародны семінар з еўрапейскімі лідарамі меркаванняў (квіткі, размяшчэння і ежа аплачваюцца арганізатарамі конкурсу). Заяўкі прымаюцца да 28 лютага 2019.

Пераможцы будуць вызначаны праз галасаванне журы, а таксама публічнае і анлайн-галасаванне. Вагі ў галасаваннях будуць падзеленыя наступным чынам: анлайн-галасаванне - 20%, грамадзкае галасаванне будзе праходзіць у розных гарадах Еўропы і будзе складаць 40%, галасаванне журы - 40%.

Вы можаце прэзентаваць як агульнае бачанне Еўропы у 2050 годзе, так і выбраць канкрэтную вобласць для больш глыбокага аналізу:

  • Камунікацыя паміж людзьмі
  • Змена клімату/абарона навакольнага асяроддзя
  • Адукацыя
  • Дэмакратыя
  • Здароўе
  • Міграцыя
  • Сацыяльныя палітыка
  • Штучны інтэлект
  • Генная інжынерыя і г.д.

 

Крыніца: imagineeurope.eu