Конкурс грантаў на навучанне ў Маскоўскай школе новага кіно
Маскоўская школа новага кіно сумесна ў часопісам «Мастацтва кіно» арганізоўваюць 2 конкурсы, пераможцы конкурсаў атрымаюць грант, які цалкам пакрывае кошт навучання ў Маскоўскай школе новага кіно. Конкурс адкрыты для ўсіх жадаючых, абмежаванняў па грамадзянстве, нацыянальнасці або ўзросту няма. Усе працы неабходна адправіць на [email protected] да 15 верасня 2018.
Конкурс кароткаметражнага кіно
Пераможца конкурсу атрымае грант, які цалкам пакрывае кошт навучання ў рэжысёрскай майстэрні Маскоўскай школы новага кіно. Канкурсантам трэба стварыць кароткі фільм, тэма фільма "Адчай. Гнеў ". Працягласць: 2 - 5 хвілін.
Канкурсант, які стварыў лепшы фільм становіцца пераможцам і аўтаматычна становіцца студэнтам рэжысёрскай майстэрні Маскоўскай школы новага кіно, навучанне бясплатнае. Працягласць навучання на праграма - два гады, навучанне толькі ў вячэрні час.
Конкурс эсэ і гісторыі
Пераможца конкурсу атрымае грант, які цалкам пакрывае кошт навучання ў сцэнарнай лабараторыі Маскоўскай школы новага кіно.
Канкурсантам неабходна напісаць эсэ (аўтабіяграфія ў творчай форме, максімум 2 старонкі) і таксама напісаць гісторыю пад назвай "Дрыготка" (максімум 3 старонкі). Гісторыя абавязкова павінна мець такія словы: «…а на руках – черная собачка, тонкая, изящная, как крохотная гончая. Было видно, что ее бьет дрожь». Усе дзеянні павінны адбывацца ў цяперашнім часе, усяго некалькі сцэн і мінімальная колькасць дыялогаў. Можна пісаць толькі тое, што можна зняць.
Аўтар лепшых работ становіцца пераможцам і аўтаматычна становіцца студэнтам сцэнарнай лабараторыі Маскоўскай школы новага кіно, навучанне бясплатнае. Працягласць навучання на праграма - 2 гады, навучанне толькі ў вячэрні час.
Крыніца: newcinemaschool.com