Конкурс грантаў Імплементацыя Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю на мясцовым узроўні

Арганізацыя “Еўрапейскі дом” (Данія) сумесна з Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” (Літва), Фондам “ТУС” (Польшча) і Офісам па правах людзей з інваліднасцю (Беларусь) абвяшчаюць конкурс праектных прапаноў “Імплементацыя канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю на мясцовым узроўні – павестка 50”. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Апошні дзень падачы – 28 лютага 2017 г.
Мэты і прыярытэты
Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю (КПІ) – міжнародная прававая базая, якая прапануе дастатковыя стандарты абароны грамадзянскіх, культурных, эканамічных, палітычных і сацыяльных правоў асоб з іваліднасцю на аснове інклюзіі, роўнасці і недыскрымінацыі. Яна ясна паказвае, што людзі з інваліднасцю маюць права жыць, рабіць свой уласны выбар і граць актыўную ролю ў супольнасці. 3 кастрычніка 2016 г. Рэспубліка Беларусь ратыфікавала канвенцыю аб правах інвалідаў. Стандарты і прынцыпы Канвенцыі павінны кіраваць усімі аспектамі палітыкі ў дачыненні да людзей з інваліднасцю на нацыянальным і мясцовым узроўнях. Важная роля ў імплементацыі канвенцыі належыць мясцовым супольнасцям, якія валодаюць вялікім патэнцыялам для рэалізацыі канвенцыі, а таксама абавязацельстваў выконваць нормы канвенцыі.

Гэты конкурс праектных прапаноў арганізаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі (Павестка 50)”. Агульная мэта праекта – імплементацыя асноўных прынцыпаў распрацоўкі палітыкі ў сферы інваліднасці ў мясцовых супольнасцях, якія ўстаноўлены канвенцыяй аб правах інвалідаў (ААН, 2006 г). Конкурсам будуць фінансавацца праекты, якія зробяць унёсак у распрацоўку і рэалізацыю мясцовых стратэгій (Павестак) практычнай імплементацыі Канвенцыі ў 5 пілотных гарадах Беларусі. 

Крытэры адбору
Заяўнікі, якія могуць звяртацца па малыя гранты, - гэта арганізацыі грамадзянскай супольнасці наступных беларускіх гарадоў: Столін, Бабруйск, Валожын, Лепель і Шчучын.
Заяўнікі павінны несці прамую адказнасць за падтрыхтоўку і кіраванне праектам, а не выступаць як пасярэднікі.
Фінансавыя рамкі малых грантаў складаюць ад 1000 да 5000 еўра. У выпадку партнёрства зацікаўленых бакоў памер гранта можа быць павялічаны да 8000 еўра. Мінімум 5% ад кошту праекта павінны складаць уласныя сродкі арганізацыі (сафінансаванне). Арганізатары плануюць падтрымаць максімум 8 праектаў, прыярытэт будзе надавацца партнёрскім заяўкам у кожным са спісу гарадоў.

Тэматычныя прыярытэты малых грантаў
Дзейнасць па малых грантах павінна адпавядаць асноўнай мэце праекта “Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі”. Праекты павінны прадугледжваць пэўныя крокі па рэалізацыі мясцовых павестак, стымуляваць дыялог разнастайных зацікаўленых бакоў і стварэнне кааліцый ў сувязі з гэтым.
Віды дзейнасці па праектах, якія могуць быць падтрыманыя (не поўны спіс): арганізацыя мясцовых валанцёрскіх паслуг, дыскусійных форумаў, юрыдычныя кансультацыі, меры па ўмацаванні патэнцыялу, стварэнне сетак, мерапрыемствы па павышэнні інфармаванасці і інфармацыйныя кампані, тэматычныя семінары, канферэнцыі, дзейнасць моладзі і пенсіянераў, публікацыі і вытворчасць аўдыя-візуальных матэрыялаў, выставы, маніторынг і даследаванні, адвакатаванне і лабіяванне, інш.

Праекты, якія НЕ будуць падтрыманыя:

  • звязаныя выключна або галоўным чынам з індывидуальнай фінансавай падтрымкай удзелу ў працоўных нарадах, семінарах, канферэнцыях, кангрэсах;
  • праекты, звязаныя выключна або галоўным чынам з вылучэннем стыпендый для навучання або навучальных курсаў;
  • праекты ў сектары фармальнай адукацыі, за выключэннем асобых абставін;
  • аднаразовыя канферэнцыі: канферэнцыі могуць фінансавацца, калі яны з’яўляюцца часткай больш шырокага кола мерапрыемстваў, што будуць рэалізаваныя ў часе праекта. У дадзеным выпадку падрыхтоўчыя мерапрыемствы да канферэнцыі і публікацыя матэрыялаў канферэнцыі не бачацца такім больш шырокім колам мерапрыместваў;
  • праекты, што складаюцца выключна або пераважна ў капітальных выдатках (напрыклад, зямля, будынкі, абсталяванне і транспартныя сродкі, за выключэннем асобых абставінаў);
  • праекты, якія з’яўляюцца дыскрымінацыйнымі ў дачыненні да асобных людзей ці груп людзей па прыкмеце полу, сэксуальнай арыентацыі, рэлігійных перакананнях ці іх адсутнасці, або іх этнічнага паходжання;
  • праекты для падтрымкі палітычных партый;
  • праекты, што ўлучаюць празелітыцзм (прасоўванне той ці іншай рэлігіі).

 

Падача сумесных заявак, а таксама міжсектарныя праекты (калі галоўны заяўнік – грамадская арганізацыя, якая працуе ў партнёрстве з мясцовымі ўстановамі. органамі ўлады ды іншымі зацікаўленымі бакамі), з’яўляецца перавагай.
Якасныя і колькасныя крытэры прыняцця рашэння па праекце
Колькасныя: чаканая колькасць удзельнікаў/мэтавых груп, ахопленых праектам;
колькасць розных зацікаўленых бакоў, што ўдзельнічаюць у праекце ( не абавязкова ў якасці партнёраў).
Якасныя:

  1. актуальнасць дзейнасці для мясцовай супольнасці і выкананне мясцовай Павесткі па рэалізацыі мэтаў і распрацоўцы рэкамендацый да Стандартных правіл і Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН 2006);
  2. арыгінальнасць і наватарства прапановы;
  3. патэнцыял аказання дапамогі тым групам людзей, якія звычайна не трапляюць у фокус праектаў іншых донараў;
  4. здольнасць заяўнікаў развіваць устойлівыя адносіны з іншымі зацікаўленымі бакамі.

Падача і адбор заявак
Праекты могуць падавацца адной арганізацыяй або ў партнёрстве з іншымі зацікаўленымі бакамі (дзяржаўнымі або недзяржаўнымі суб’ектамі).
 

Працягласць праектаў

Праекты павінны доўжыцца не менш за 6 месяцаў і не больш за 12. Фінансаваная дзейнасць павінна закончыцца не пазней за 30 чэрвеня 2018 г. (скрайні тэрмін справаздачнасці – 30 чэрвеня 2018 г.)
Планаваныя тэрміны рэалізацыі.  Прыкладная дата пачатку праекта – 1 чэрвеня 2017 г., дата заканчэння – не пазней за 30 чэрвеня 2018 г.
Мова. Заяўка мусіць быць складзена на беларускай, рускай ці англійскай мове (на выбар) і быць пададзена ў электронным выглядзе.
Дасланыя праектныя прапановы будуць разгледжаны і адабраныя міжнародным журы, якое будзе складацца з экспертаў краін-удзельніц праекта (па адным ад кожнай краіны).
 

Адбор заявак будзе ісці ў тры этапы:
1.     Адміністратыўная праверка (дапушчальнасць заяўніка, якім павінна быць арганізацыя грамадзянскай супольнасці), выкананне формы заяўкі і дадатку да яе, паўната запаўнення).
2.     Пісьмовыя ацэнкі экспертаў. Незалежныя эксперты будуць ацэньваць змест прынятых да разгляду заявак па колькасных і якасных крытэрах у балах ад 0 да 5.
3.     Адбор удзельнікаў праекта міжнародным журы на сустрэчы ў сакавіку 2017 г. Журы прыме рашэнне і праінфармуе заяўнікаў. 
Арганізацыі, чые заяўкі будуць адабраныя, павінны будуць пацвердзіць сваю здольнасць працаваць у адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі і працэдурамі ўнутры арганізацыі, а таксама на ўзроўні, якога патрабуе арганізацыя, што выдаткоўвае грант.
Рэгістрацыя праектаў згодна з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства знаходзіцца ў адказнасці заяўнікаў.
Заяўнікі мусяць забяспечыць інфармаванне пра свой праект, у тым ліку пра фінансавую падтрымку Еўрапейскага Саюзу на працягу ўсяго перыяду рэалізацыі.
Форму заяўкі можна спамаваць на сайце www.eurobelarus.info.
Заяўкі трэба дасылаць у электронным выглязе на адрас: [email protected]. Апошні дзень падачы – 28 лютага 2017 г. Папярэдні тэрмін паведамлення пра вылучэнне гранта – 31 сакавіка 2017 г. Заяўкі, якія не запоўненыя ў адпаведнасці з заданай формай, з адсутнымі або не цалкам запоўненымі раздзеламі, а таксама адасланыя пазней за пазначаны тэрмін, прымацца да разгляду НЕ будуць.
Крыніца: www.disright.org