Конкурс грантаў для студэнтаў і прафесійных фатографаў
суб, 2015-01-03 17:02
Фундацыя "Alexia" ладзіць конкурс на атрыманне грантаў для прафесійных фатографаў і студэнтаў.
Мэта конкурсу - фінансавая падтрымка фотапраектаў, якія прасоўваюць ідэі мірнага суіснавання і міжкультурнага ўзаемаразумення.
Грант ў студэнцкай катэгорыі уключае аплату навучання па Лонданскай праграме Сіракузскага ўніверсітэта і грашовыя выплаты.
Удзел у конкурсе для студэнтаў бясплатны. Для прафесіяналаў унёсак за ўдзел у конкурсе складае 50 даляраў ЗША. Прафесіяналы мусяць даслаць заяўку да 29 студзеня 2015 года. Дадатковая інфармацыя размешчана тут.
Заяўкі студэнтаў прымаюцца да 2 лютага 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра конкурс студэнтаў націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.