Конкурс грантаў ад National Geographic
National Geographiс прапануе гранты, якія можна выкарыстоўваць на праекты ў галіне аховы, адукацыі, даследаванні і тэхналогій. Гранты выдаюцца праз Камітэт даследаванняў і вывучэння. Усе прапанаваныя праекты павінны быць наватарскімі і даследчымі і прадстаўляць шырокую цікавасць. Праекты, якія фінансуюцца грантамі Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, павінны быць смелымі, інавацыйнымі і новымі. Дэдлайн: 1 кастрычніка - вынікі будуць вядомыя 31 студзеня 2018.
Напрамкі грантавых заявак:
- падарожжа чалавека;
- дзікая прырода;
- як змяняецца планета.
Памер гранта. Гранты даследчыкам, якія знаходзяцца ў пачатку кар'еры, кандыдатам не абавязкова мець навуковую ступень - 5000 - 10000$ (заяўкі прымаюцца на працягу года, рашэнне прымаецца на працягу 4-х месяцаў пасля падачы заяўкі). Стандартныя гранты - 30000 - 50000 $ (заяўку неабходна падаць за 6 месяцаў да пачатку праекта).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
National Geographic прымае заяўкі ад кандыдатаў і кандыдатак з усяго свету і, у прыватнасці, рэкамендуе падаваць заяўкі заяўнікам з-за межаў ЗША. Кандыдаты і кандыдаткі, якія плануюць працаваць за межамі сваёй краіны, павінны мець у сваёй камандзе па меншай меры аднаго супрацоўніка з звей роднай краіны.
Камітэт звычайна не разглядае заяўкі, якія падтрымліваюць строга лабараторныя або калекцыйныя працы. Гранты прысуджаюцца на падставе заслуг і існуюць незалежна ад іншых падраздзяленняў грамадства. У 2017 годзе Нацыянальны камітэт па геаграфічных грантах сустрэнецца чатыры разы: студзень, красавік, жнівень і лістапад.
Крыніца: www.nationalgeographic.org