Конкурс 'Gender-Just Climate Solutions' (Германія)

Арганізацыя Women and Gender Constituency з'яўляецца адной з дзевяці зацікаўленых арганізацый Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб змяненні клімату. Конкурс 'Gender-Just Climate Solutions' існуе з 2015 года. Мэта конкурсу - ўзнагародзіць рэальныя рашэнні, накіраваныя на дасягненне больш справядлівай, роўнай і здаровай планеты. Дэдлайн: 4 верасня.

Будуць вызначаныя трое пераможцаў, якія атрымаюць 2000€, аплату транспартных выдаткаў (для аднаго чалавека) на канферэнцыю СОР23 ў Боне, Германія ў лістападзе 2017 і 1 год настаўніцтва ад арганізацыі Women and Gender Constituency. Каля 30 канкурсантаў будуць прадстаўлены ў публікацыі, якая будзе прадстаўлена на канферэнцыі СОР23 ў Боне, Германія і на вэб-сайце арганізацыі Women and Gender Constituency.

Катэгорыі ініцыятыў:

  1. Тэхнічныя рашэнні ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад у галіне аднаўляльных крыніц энергіі).
  2. Не тэхнічныя рашэнні ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад у галіне эфектыўнасці, устойлівасці і нарошчвання патэнцыялу).
  3. Трансфармацыйныя ініцыятывы ў галіне клімату з жаночай або гендэрнай перспектывай (напрыклад рашэнне пытанняў кіравання, сацыяльных зменаў).


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць усе актывісты, арганізацыі і групы на чале якіх - жанчыны, арганізацыі павінны займацца праблемамі, звязанымі са змяненнем клімату;
  • прымаюцца заяўкі толькі ад няўрадавых арганізацый;
  • ініцыятыва павінна адпавядаць адной з катэгорый конкурсу.
  • заяўкі прымаюцца анлайн.

 

Крыніца: judgify.me