Конкурс фундацыі Thomson для маладых журналістаў

Фундацыя  Thomson у межах конкурсу Лонданскай Асацыяцыі замежнай прэсы спансуе намінацыю "Малады журналіст 2016 года". У гэтай катэгорыі канкурсантамі могуць быць журналісты ва ўзросце да 30 год з краіны, дзе ВУП на душу насельніцтва складае менш да 20 тыс. даляраў ЗША ў год.

Удзельнікам конкурсу неабходна прадставіць партфоліа з трыма прыкладамі матэрыялаў. Гэта могуць быць друкаваныя працы, аўдыё-, мультымедыя-, відэаматэрыялы, якія былі апублікаваныя на працягу года да конкурсу. Конкурсныя працы мусяць суправаджацца перакладам на ангельскую мову. Тры фіналісты конкурсу возьмуць удзел у цырымоніі ўзнагароджання ў Лондане ў лістападзе. Дэдлайн - 28 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Паводле IJnet.org