Конкурс фота, зробленых на смартфон Huawei

Huawei праводзіць штогод конкурс фотаздымкаў, зробленых на мабільны тэлефон - NEXT-IMAGE Award. Мэта конкурсу - даследаваць магчымасці новага пакалення візуальнай культуры разам з карыстальнікамі мабільных тэлефонаў з усіх краін свету. Прымаць удзел могуць усе жадаючыя. Гран-пры - 20 000$. Канкурсантам неабходна загрузіць фатаграфію, зробленую на любы смартфон Huawei да 31 жніўня 2018.

Таксама Huawei NEXT-IMAGE Award прапануе ўладальнікам смартфонаў галерэю, дзе яны могуць выставіць свае працы перад глабальнай аўдыторыяй.

Катэгорыі конкурсу:

  1. Спакойнай ночы (Good night) - фатаграфіі, зробленыя ў цёмны час сутак ці пры недастатковым асвятленні.
  2. Добры дзень, жыццё (Hello, Life) - эмоцыі і натхнення штодзённай жыцця.
  3. Калаж гісторый (Storyboard) - 9 здымкаў, якія маюць дачыненне да 1 гісторыі.
  4. Час (Timeline) - відэа, працягласцю не больш за 30 секунд.
  5. Асобы (Faces) - эксперыменты з ідэнтычнасцю і сіла партрэта.
  6. Чэк-ін (Check-in) - даследаванне новых месцаў або атрыманне нейкага новага вопыту.

 

Прызы:

  • Гран-пры - 20 000$
  • 6 фіналістаў атрымаюць - смартфон Huawei P20 Pro і ноўтбук Huawei Matebook X Pro
  • 50 канкурсантаў атрымаюць - смартфон Huawei P20 Pro


Кожны можа падаць не больш за 30 фатаграфій. Разам з фатаграфіяй неабходна ўказаць такую ​​інфармацыю: імя, нацыянальнасць, пол, электронная пошта, нумар тэлефона, кароткае апісанне і катэгорыю конкурсу.

Зарэгістравацца можна анлайн.

Крыніца: gallery.consumer.huawei.com