Конкурс фота-эсэ ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (прыз 250$)
чцв, 2018-03-08 09:20
Тэма конкурсу 2018 - унікальнае медыцынскае абслугоўванне: кожны чалавек павінен мець доступ да неабходных медыцынскіх паслуг добрай якасці і людзі не павінны мець фінансавыя цяжкасці з аплатай гэтых паслуг. Прызы: 1-е месца - 250$, пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае па 100$. Работы прымаюцца да 14 сакавіка 2018 на [email protected]. У тэме ліста трэба пазначыць: "UHC Photo Essay".
Катэгорыі конкурсу:
- рэпрадуктыўнае здароўе, здароўе маці, дзяцей, падлеткаў і імунізацыя;
- захворвання, якія перадаюцца;
- неінфекцыйныя захворванні;
- сістэмы аховы здароўя.
Эсэ павінна складацца з:
- 3 фатаграфіі высокай якасці. Фатаграфіі могуць быць чорна-белыя ці каляровыя;
- кароткага апісання (па 50 слоў да кожнай фатаграфіі), неабходна напісаць адну гісторыю па адной з тэм (катэгорый) конкурсу (усяго 150 слоў).
- Кожны канкурсант можа падаць на разгляд не больш за 2-х работ у адной і той жа або ў розных катэгорыях.
У конкурсе могуць браць удзел усе, каму цікавы дадзены конкурс: як індывідуальныя канкурсанты, так і прадстаўнікі арганізацый.
Крыніца: searo.who