Конкурс фонда Sustainable Arts (Злучаныя Штаты)
пан, 2016-08-08 12:54
Амерыканскі фонд "Sustainable Arts" аказвае фінансавую падтрымку мастакам і пісьменнікам, якія маюць дзяцей.
Фонд выдаткоўвае прэміі ў 6 тыс. або 2 тыс. даляраў ЗША па выніках конкурсу лепшым аўтарам і творцам (мастацкая літаратура, паэзія, журналістыка доўгіх формаў, драматургія, скульптура, жывапіс, фатаграфія, інсталяцыя - поўны спіс глядзець тут).
У конкурсе могуць удзельнічаць кандыдаты з любой краіны свету (адзінае патрабаванне - творы і конкурсныя працы мусяць быць па-ангельску).
Унёсак заяўніка складае 15 даляраў ЗША.
Дэдлайн - 2 верасня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.