Конкурс эсэ на тэму міратворчасці для абітурыентаў (Беларусь)
пан, 2016-02-01 13:07
Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" (Мінск) і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ладзяць конкурс эсэ "1000 словаў за міратворчасць". Галоўны прыз конкурсу - бясплатнае навучанне ў 2016-2017 годзе па спецыяльнасці "Міжнароднае права" ва ўніверсітэце МІТСО.
Запрашаюцца: вучні 11-х класаў ліцэяў, гімназій, школ; выпускнікі каледжаў 2016 года.
На конкурс прымаюцца эсэ памерам да 1 тыс. словаў на беларускай, рускай або ангельскай мове. У творы вітаецца раскрыццё тэмы, лагічнасць аповеду, цэласнасць тэксту.
Конкурсныя эсэ прымаюцца з 3 лютага да 10 сакавіка 2016 года. Разам з анкетай удзельніка эсэ неабходна даслаць на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "На конкурс"). Падрабязнасці - тут.
Паводле MITSO.by.