Конкурс эсэ на тэму: «Гендэрны гвалт і міжнароднае права чалавека»

Акадэмія правоў чалавека і гуманітарнага права (Academy on Human Rights and Humanitarian Law) запрашае ўзяць удзел у конкурсе эсэ 2018 года на тэму: «Гендэрны гвалт і міжнароднае права чалавека». Эсэ павінна быць напісана як юрыдычная артыкул на англійскай ці іспанскай мовах. Акадэмія ўзнагароджвае двух пераможцаў: пераможцы сярод эсэ, напісаных на англійскай і пераможцы сярод эсэ напісаных на іспанскай. Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна адправіць сваё эсэ, выкарыстоўваючы афіцыйную анлайн старонку. Работы прымаюцца да 1 лютага.

Пераможца атрымае:

  • Поўную аплату праграмы павышэння кваліфікацыі па правах чалавека і гуманітарным праве. Гэта можа быць альбо праграма з выдачай дыплома, альбо сертыфіката наведвання.
  • Аплату транспартных выдаткаў у Вашынгтон (Калумбія) і назад.
  • Пражыванне кандыдата ў корпусе ўніверсітэцкага інтэрната.
  • Сутачныя для пакрыцця неабходных выдаткаў.
  • Лепшыя працы могуць быць апублікаваныя ў часопісе Амерыканскага ўніверсітэта, у рубрыцы агляду міжнароднага права.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

Прымаць удзел у конкурсе могуць кандыдаты з усяго свету, якія маюць юрыдычную адукацыю (навуковую ступень) і маюць вопыт, ці цікавяцца міжнародным правам чалавека. Папярэднія пераможцы больш не могуць прымаць удзел у конкурсе.

Акрамя эсэ кандыдатам таксама неабходна падаць на разгляд рэзюмэ, аб'ёмам не больш за тры старонкі, дзе варта апісаць вопыт або цікавасць аўтара да міжнароднага права чалавека. Рэзюмэ неабходна адпраўляць асобным файлам.

Крыніца: wcl.american.edu