Конкурс эсэ на тэму асноватворных прынцыпаў Руху Чырвонага Крыжа
Да 1 снежня 2015 года ідзе прыём прац на конкурс эсэ "7 прынцыпаў Чырвонага Крыжа - 7 памочнікаў выкладчыка".
Мэта конкурсу - падтрымка таленавітых беларускіх выкладчыкаў, якія дэманструюць высокі ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці і зацікаўленасці ў прафесійным развіцці ў межах выкладання факультатыўных заняткаў "Даследуючы гуманітарнае права", а таксама распаўсюд эфектыўнага досведу іх працы.
Дзя ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць эсэ і заяўку (прозвішча, імя, месца пражывання і працы, кантактныя дадзеныя) на е-мэйл: [email protected] (з пазнакай "На конкурс па даследаванні гуманітарнага права").
Патрабаванні да эсэ:
- памер не больш за 10 старонак друкаванага тэкста,
- шрыфт Times New Roman, 14 пунктаў,
- адзінарны міжрадковы інтэрвал,
- 25 мм (палі), абзацны водступ - 1 см,
- подпісы да фота, малюнкаў, графікі - шрыфт Times New Roman.
Шэсць лепшых аўтараў атрымаюць граматы Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і каштоўныя прызы.
Падрабязней пра ўмовы конкурсу можна даведацца тут.
Крыніца RedCross.by.