Конкурс эсэ Лідар заўтрашняга дня «Leader of Toмоrrow» (Швейцарыя)
Выдатная магчымасць для моладзі пазмагацца за ўзнагароду St. Gallen Wings of Excellence Award і паўдзельнічаць у самым прэстыжным сусветным конкурсе эсэ Лідар заўтрашняга дня (Leader of Toмоrrow). Эсэ аб'ёмам не больш чым 2,100 слоў на тэму тэму: Robots are coming for your job. How do you augment yourself to stay economically relevant? Апошні тэрмін падачы - 1 лютага.
Кандыдаты і кандыдаткі павінны прадставіць такія ідэі, якія змаглі б паўплываць на журы. Чакаюцца прафесійныя, творчыя эсэ, якія дадуць добрую ежу для разважання. Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, а таксама аплочваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Кандыдаты і кандыдаткі змогуць:
- Далучыцца да сумеснай дыскусіі з 600 лепшымі сусветнымі лідарамі;
- Падзяліцца сваімі думкамі, ідэямі і прапановамі з сусветнай элітай;
- Пазнаёміцца з 200 яркімі сусветнымі маладымі розумамі;
- Мець магчымасць стаць сябрамі сапраўды ўнікальнай і моцнай сусветнай арганізацыі;
- Атрымаць узнагароду ў 30,000 CHF (каля 25 000€), якую падзеляць паміж сабой тры пераможцы, а таксама атрымаць узнагароду Gallen Wings of Excellence Award.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- навучацца ў магістратуры, або на паслядыпломнай праграме (праграма магістратуры ці аспірантуры) любой спецыяльнасці любога ўніверсітэта;
- узроставае абмежаванне: кандыдаты павінны быць не старэйшыя за 30 гадоў;
- падаць заяўку на ўдзел можна анлайн на сайце арганізатараў;
- акрамя заяўкі неабходна падаць такія дакументы: копія пашпарта (на англійскай, калі родная мова кандыдата не з групы раманскіх моў), дакумент, які пацвярджае што кандыдат навучаецца ў магістратуры, або на адной з паслядыпломнай праграм ва ўніверсітэце (бланк дакумента можна спампаваць на сайце арганізатараў);
- файл з эсэ, без ўказанні імя кандыдата ў файле.
Патрабаванні да эсэ:
- Аб'ём - 2100 слоў.
- Мова працы - англійская.
- Работа павінна быць ананімная (не трэба паказваць імя кандыдата на працы).
- Праца павінна быць індывідуальнай. Эсэ павінна быць напісана выключна для гэтага конкурсу.
- Павінны быць пералічаныя ўсе крыніцы і прастаўленыя ўсе спасылкі ў адпаведных частках эсэ.
Крыніца: symposium.org