Конкурс эсэ для студэнтаў і школьнікаў «Беларускае Лега 2018»

Якой будзе Беларусь, і па якім шляху ісці нашай краіне? Выкажыце сваё меркаванне і выйграце добры прыз! «Ліберальны клуб» запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў пятым штогадовым конкурсе эсэ «Беларускае Лега 2018: пабудуй краіну, у якой ты будзеш жыць!». Да 23.00 28 лютага 2018 г. эсэ трэба даслаць па адрасе эл. пошты [email protected] у фармаце дакумента Microsoft Word.

30 аўтараў лепшых эсэ атрымаюць запрашэнне на трохдзённую адукацыйную школу, дзе ўсе збяруцца разам, каб паслухаць цікавых спікераў.

Хто можа ўдзельнічаць?

Школьнікі 10-11-х класаў, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнты 1-3 курсаў ВНУ.

Якое эсэ напісаць?

Агульная тэма конкурсу-2017: «Глабалізацыя vs беларусізацыя: што выбірае беларуская моладзь?». Яна падзелена на 10 падтэмаў-пытанняў. Выберы адну тэму і раскрой адказ на пытанне ў сваім эсэ аб'ёмам 1000-1500 слоў. Калі ласка, уважліва пастаўся да аб'ёму: занадта маленькія або занадта вялікія работы не будуць браць удзел у конкурсе. Эсэ могуць быць напісаны на беларускай, рускай або англійскай мовах.

  1. Глабалізацыя і беларусізацыя: супярэчлівыя або ўзаемадапаўняльныя з'явы?
  2. Патрыятызм і касмапалітызм: цяжкі выбар або ілжывая дылема?
  3. Coca Cola або Беларускі квас: што і чаму выбірае сучасная моладзь?
  4. Якія рызыкі і магчымасці нясе глабалізацыя для Беларусі?
  5. Як захаваць уласную ідэнтычнасць у глабалізаваным свеце?
  6. Як вы разумееце брэнд «Беларусь»?
  7. Што значыць жыць і працаваць па-беларуску?
  8. Якая будучыня дзяржаў у глабалізаваным свеце?
  9. Ці ёсць месца нацыянальным інтарэсам у глабалізаваным свеце?
  10. У чым заключаюцца нацыянальныя інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне і адрозніваюцца яны ад нацыянальных інтарэсаў краін-суседзяў?


Пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы, у якое ўвойдуць вядомыя беларускія і замежныя навукоўцы і эксперты. Галоўны крытэр, па якім будуць вызначацца пераможцы - арыгінальнасць і аналітычная глыбіня эсэ. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 15 сакавіка 2017 г.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы:

  • Тры прыза за 3-е месца - навушнікі Sennheiser
  • Два прызы за 2-е месца - электронная кніга Kindle
  • І адзін галоўны прыз за 1-е месца - iPad mini

Таксама журы можа ўвесці на сваё меркаванне дадатковыя намінацыі і адзначыць больш прац. Галоўнае - здзівіце нас!

Крыніца: liberalclub.biz