Конкурс эсэ для студэнтаў

Да 16 сакавіка 2017 г. студэнты старэйшыя за 18 год могуць паўдзельнічаць у конкурсе эсэ “Шмат моў, адзін свет”, які ладзіцца ў чацвёрты раз і сёлета пры падтрымцы ELS і the United Nations Academic Impact
Аўтары лепшых эсэ атрымаюць магчымасць наведаць форум “Шмат моў, адзін свет”, які пройдзе ў Northeastern University (Паўночна-ўсходні ўніверсітэт) з 15 па 26 ліпеня 2017 г.  Арагнізатары аплочваюць харчаванне, пражыванне і транспартныя выдаткі пераможцаў.

На Форуме ўсе ўдзельнікі атрымаюць магчымасць прадставіць свае ідэі і стварыць сумесны план дезянняў, прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця. Таксама ўдзельнікі змогуць наведаць штаб-кватэру ААН у НьюЙорку, паехаць у тур па Бостане.


Патрабаванні
У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты і студэнткі, якія:

  • навучаюцца на дзённай форме навучання;
  • старэйшыя за 18 год;
  • чые кандыдатуры ўхвалены прадстаўнікамі ўніверсітэта ці факультэта.

 

Патрабаванні да эсэ:

  • эсэ павінна быць напісана на адной з афіцыйных моў ААН – рускай, арабскай, французскай, кітайскай, іспанскай, ангельскай, АЛЕ!!!
  • мова эсэ не можа быць роднай мовай канкурсантаў, гэта таксама не можа быць тая мова, на якой вялося навучанне ў школе або ва ўніверсітэце;
  • канкурсанты павінны мець выдатныя веды па мове, на якой пішуць;
  • эсэ павінна быць не больш за 2000 словаў;
  • эсэ мусіць быць прысвечана глабальнаму грамадзянству, культурнаму ўзаемаразуменню і таму, якую ролю веданне многіх моў іграе ў спрыянні ім;
  • у эсы неабходна апісаць асабістыя, акадэмічныя, культурныя і нацыянальныя погляды.


Больш падрабязную інфармацыю варта шукаць на сайуе арганізатараў.
Крыніца: www.manylanguagesoneworld.org