Конкурс эсэ Bodley Head/Financial Times (Брытанія)

Аўтары ва ўзросце да 35 год могуць удзельнічаць у конкурсе эсэ Bodley Head/Financial Times.

На конкурс прымаюцца неапублікаваныя эсэ на ангельскай мове аб'ёмам не больш за 3,5 тыс. слоў на любую дакументальную тэму.

Галоўны пераможца атрымае грашовы прыз памерам у 1 тыс. англійскіх фунтаў стэрлінгаў, яго праца будзе апублікавана на сайце Bodley Head, апроч таго, ён/яна атрымае кансультатыўную дапамогу FT/Bodley Head.  Яшчэ два прызёры атрымаюць прыз памерам у 500 англійскіх фунтаў стэрлінгаў, іх працы будуць апублікаваны на сайце Bodley Head.

Дэдлайн - 29 лістапада 2015 года.

Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Крыніца: IJnet.org.