Конкурс эка-праектаў Зялёнка (Беларусь)
Таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) і анлайн-платформа Talaka.by (Беларусь) запрашаюць за ўдзелу ў конкурсе экалагічных праектаў "Зялёнка".
Аўтары лепшых прапаноў пройдуць інтэнсіў-навучанне і атрымаюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх праектаў. Вітаюцца канкурсанты з рэгіёнаў Беларусі.
Канкурсанты даведаюцца, што такое праектны менеджмент, краўдфандынг і краўдсорсінг, якія навыкі неабходныя для працы каманды.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
- апублікаваць сваю задумку экалагічнага праекту тут (з пазнакай "Зялёны праект");
Крытэры адбору:
- рэалістычнасць прапановы;
- каманда, якая будзе рэалізоўваць задумку (3 чалавека);
- падтрымка інтэрнаўтаў (мінімум 25 адзнак "Гэта важна").
Дэдлайн - 23:59 па мінскім часе 29 красавіка 2016 года.
Удзельнікі конкурсу мусяць ажыццявіць кампанію па зборы рэсурсаў на платформе Talaka.by (з 13-га ліпеня). Арганізатары абвесцяць пераможцаў конкурсу ў верасні. Падрабязнасці - тут.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (029) 121 01 07 (Надзея, "Зялёная сетка"), (029) 118 45 79 (Юлія, Talaka.by).
Паводле: GreenBelarus.info.