Конкурс «Дзелавы ровар»

У сталіцы стартаваў конкурс «Дзелавы ровар», мэта якога - знайсці і заахвоціць кампаніі, у якіх аддаюць перавагу выкарыстанню экалагічна віду транспарту - ровара. З 1 па 31 жніўня 2018 года арганізатары конкурсу ў сацыяльных сетках будуць сачыць за актыўнасцю кампаніі і ў Дзень без аўтамабіля ўзнагародзяць лепшых!

Для таго, каб падключыцца, неабходна выканаць 2 умовы: запоўніць заяўку ад арганізацыі і быць актыўнымі ў сацыяльных сетках. Прыняць удзел у конкурсе можа любая арганізацыя, зарэгістраваная ў Мінску, у намінацыі «Велабос» - любая беларуская арганізацыя.

Крыніца: ecoidea.by