Конкурс для журналістаў Frontline Club
сер, 2016-07-20 17:36
Арганізацыя Frontline Club (Брытанія) ладзіць конкурс для журналістаў на прысуджэнне прэмій 2016 года.
Узнагароды атрымаюць як вядомыя журналісты, так і таленавітыя пачаткоўцы, якія дэманструюць у сваёй працы цэласнасць, мужнасць і незалежнасць.
Катэгорыі конкурсу: фотажурналістыка, вяшчанне (радыё/ТБ), друк, мультымедыя.
За дасягненні на працягу ўсяго жыцця і за працы, якія не атрымалі належнага прызнання, прысуджаецца прэмія Frontline Club Tribute Award.
На конкурс прымаюцца матэрыялы любой тэматыкі. Аўтарскія працы павінны быць апублікаваныя (або выйсці ў эфір) у перыяд з верасня 2015 па жнівень 2016 года.
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 16 верасня 2016 года.
Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.