Конкурс для выкладчыкаў на здымкі відэа-курсаў
Калі вы выкладаеце тэорыю этнаграфіі альбо народныя рамёствы ці народнае мастацтва, то звярніцу ўвагу на праект #Этнаакадэмія. Ён абвяшчае прыём заявак на конкурс для выкладчыкаў на здымкі відэа-курсаў! Арганізатары забяспечваюць здымкі і мантаж адабраных курсаў, а таксма іх падрыхтоўку і публікацыю ў адкрыты дасяг у Інтэрнэт. Апошні тэрмін прыёму заявак — 22 ліпеня 2018.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі профільных навучальных установаў, вядоўцы гурткоў па традыцыйным мастацтве і народных рамёствах. Прыярытэт — выкладчыкам з рэгіёнаў.
Здымкі і мантаж будуць адбывацца у жніўні-кастрычніку 2018 года па ўзгодненым з выкладчыкамі раскладзе. Месца здымак вызначаецца асобна ў кожным выпадку.
У рамках конкурса будзе адабрана сумарна 150 урокаў, згрупіраваных у асобныя курсы. Пры тым аўтарамі 120 урокаў павінны быць выкладчыкі з рэгіёнаў Беларусі (не з Мінску ці Мінскага раёну).
Акрамя гэтага, кожная заяўка будзе ацэньвацца па наступных крытэрах:
- адпаведнасць заяўленым тэмам праекта «Этнаакадэмія»
- навуковая і практычная вартасць курса, яго ўнікальнасць
- структураванасць, логіка пабудовы навучання, адпаведнасць структуры курса лепшым практыкам MOOC
- наяўнасць у выкладчыка папярэдняга станоўчага досведу выкладання адпаведных тэмаў
- наяўнасць ці рэалістычнасць распрацоўкі інтэрактыўных праверачных заданняў па ўроках курса
- наяўнасць абгрунтаванай практычнай патрэбы ў самога выкладчыка ў здымках курса, перспектыўнасць
- выкарыстання відэа-курса ў навучальным працэсе ў навучальных установах ці гуртковай рабоце
- фотагенічнасць і дыкцыя выкладчыка, выкладчыцкая харызма
Крыніца: academy.ethno.by