Конкурс для маладых прадпрымальнікаў у ЗША
пят, 2017-01-20 13:44
Да 3 лютага 2017 г. арганізацыя Kairos Society прапануе конкурс для падтрымкі маладых прадпрымальнікаў з усіх краін свету. Kairos Society рыхтуецца да мерапрыемства К50, для якога будуць адабраныя 50 лепшых стартапаў. Аўтары лепшых стартапаў змогуць паехаць у Нью-Йорк (ЗША) для прэзентацыі сваіх праектаў на біржы New York Stock Exchange 100 ментарам ды інвестарам. Таксама прадпрымальнікі змогуць пазнаёміцца асабіста і зрабіць выгадныя прапановы інвестарам. Прэзентацыя будзе праходзіць – 21-22 красавіка 2017 г.
Арганізатары аплочваюць авія-пералёт лепшым 50 стартапам!
Патрабаванні:
- заяўнікі мусяць быць аднымі з сузаснавальнікаў кампані;
- заяўкнікі павінны быць маладзейшымі за 26 год на момант стварэння кампаніі;
- кожная кампанія павінна мець прадукт або прататып, дэма-версія якога павінна быць прадстаўлена.
- бізнес-мадэль павінна адпавядаць такім катэгорыям, як: перадавыя тэхналогіі, прамысловасць. якая даўно існуе (транспарт. лагістыка, ахова задроўя), новыя прадукты і сервісы, якія задавальняюць патрэбы людзей;
- заяўнік мусіць прыехаць у Нью-Йорк 21 красавіка 2017 г. Разам з ім (ёй) могуць прыехаць і іншыя ўдзельніцы каманды;
- на момант падачы заяўкі кампанія павінна належаць да ліку series A.
Для удзелу неабходна запоўніць заяўку.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу чытайце па гэтай спасылцы.
Крыніца: www.kairossociety.com