Конкурс для маладых беларускіх гуртоў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) і Фонд «Вяртаньне» падтрымаюць маладых музыкаў. Да ўдзелу запрашаюцца гурты любой стылістыкі. У якасці прыза гурт запросяць выступіць на «Калядным фэсце» 25 снежня, а фонд «Вяртаньне» прафінансуе студыйны запіс 1-2 трэкаў. Заяўкі прымаюцца на скрынку: [email protected] з пазнакай «Конкурс» да сярэдзіны снежня.
У лісце павінна быць назва калектыву, кантактныя дадзеныя і спасылка на відэа выступу або студыйны запіс 1-3 песень. Пасля праслухоўвання арганізатары абяруць 10 найлепшых выканаўцаў, якія працягнуць барацьбу ў публічным галасаванні. Пераможца вызначыцца 18 снежня.
Традыцыйны «Калядны фэст» сёлета выйдзе за межы канцэртнага шоу. Арганізатары пачынаюць пошук новых талентаў, якім дапамогуць запісаць новыя песні, а таксама запросяць выступіць на самім фэсце. “Калядны фэст” сёлета пройдзе ўжо ў 12 раз. За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай музыкі.
“Наш фэст паказае сувязь сучаснасці з мінулым, — распавядаюць арганізатары. — Канцэптуальна ён не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі”.
Дадатковая інфармацыя па конкурсу: (44) 5779089, (29) 5779089