Конкурс для аматараў беларускага гурта КРАМА: Слухай сваё - 25!
аўт, 2016-10-04 13:58
Арганізацыя "Беларуская музычная альтэрнатыва" (BMA group) ладзіць конкурс "Слухай сваё - 25!" да юбілейных угодкаў існавання беларускага гурта "Крама".
Адзін з найстарэйшых рок-гуртоў сучаснай Беларусі адсвяткуе сваі нарадзіны ў лістападзе 2016 года.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць ліст з:
- цікавымі фактамі з гісторыі рок-гурта (25 лепшых фактаў будуць апублікаваныя);
- творы любога жанру (вершы, расказы, песні, малюнкі і інш.), прысвечаныя гурту.
Лісты можна дасылаць на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 15 кастрычніка 2016 года. Пераможцы атрымаюць квіткі на юбілейны канцэрт 12 лістапада 2016 года.