Конкурс дакументальнага кіно і фатаграфіі арганізацыі Manuel Rivera-Ortiz Foundation (прыз 5000$)

Арганізацыя Manuel Rivera-Ortiz Foundation запрашае прафесійных фатографаў і кінадакумэнталістаў з усяго свету пазмагацца за прыз у 5000$. Конкурс быў створаны каб заахвочваць змены чалавецтва праз прадстаўленне такіх тэм: беспарадкі, хваробы, голад, палітыка, войны, паўстанні, несправядлівасць і трыумф. У ліпені ў Францыі падчас Les Rencontres d'Arles будуць абвешчаныя два пераможцы. Дэдлайн 31 сакавіка 2018.

Адзін з прызоў атрымае аўтар праекта фатаграфіі, які павінен складацца з 15 фотаздымкаў, прысвечаных чалавечым пакутам і хваляванням, забытым населеным пунктам, землям, спустошаным вайною, голадам, хваробамі і эксплуатацыяй глабальных рэсурсаў.

Другі прыз атрымае аўтар дакументальнага фільма, доўгаю ад 10 да 30 хвілін, які таксама прысвечаны чалавечым пакутам і хваляванням, забытым населеным пунктам, землям, спустошаным вайною, голадам, хваробамі і эксплуатацыяй глабальных рэсурсаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прафесійныя і пачаткоўцы фатографы і кінематаграфісты з усяго свету;
  • кандыдаты не маладзейшых за 18 гадоў на момант падачы заяўкі.

 

Патрабаванні да работ:

  • павінны быць дакументальнымі;
  • павінны грунтавацца на такіх сацыяльных праблемах, як: галеча, прыгнёт, вайна, голад, рэлігійныя/палітычныя пераследы;
  • бланк заяўкі павінен быць запоўнены і адпраўлены на [email protected] да 31 сакавіка.

 

Акрамя заяўкі неабходна падаць на разгляд такія дакументы:

  • рэзюмэ на англійскай мове;
  • кароткі агляд праекта (тэма, мэта фільма, дэталёвая інфармацыя аб характарах і імёнах усіх выканаўцаў, месцазнаходжанне здымкі, якія выкарыстоўваюцца матэрыялы і працэсы);
  • фотаздымак усіх удзельнікаў;
  • спасылку на заяўку ўдзельніка;
  • кандыдаты могуць таксама даць трэйлеры, хоць яны не будуць мець ніякага ўплыву на прынятае рашэнне аб удзеле кандыдата.

Крыніца: mrofoundation.org