Конкурс Цытуй сваё! (Беларусь)
аўт, 2016-08-02 14:27
З 1-га жніўня па 15-га верасня 2016 года праходзіць конкурс лепшых цытат для зборніку "Цытуй сваё!". Конкурс ладзіць Лятучы Ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам "Эканомпрэс". Для перамогі неабходна даслаць найбольшую колькасць цытат, якія арганізатары адбяруць для публікацыі ў зборніку. Увага! Цытаты, якія публікаваліся раней, не прымаюцца. Важна падаваць цытату не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем беларускага твору, з якога яна была ўзятая.
Журы вітае цытаты беларусаў, якія жылі да першай паловы 20-га стагоддзя. Таксама прымаюцца цытаты суайчыннікаў, якія, на Вашую думку, вартыя ўшанавання. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-форму.
Паводле Budzma.