Конкурс Брытанскага акварэльнага таварыства

Брытанскае Каралеўскае акварэльнае таварыства праводзіць міжнародны конкурс сярод мастакоў на лепшую працу. Мэта конкурсу - пошук і падтрымка мастакоў, адкрытых творчым эксперыментам з фарбамі на аснове вады (акварэль, гуаш, чарніла і акрыл).

Пераможцы конкурсу прымуць удзел у выставах Каралеўскага акварэльнага таварыства ўвёсну і ўвосень 2015 і атрымаюць грашовы прыз у памеры 500-1 000 фунтаў стэрлінгаў.

Рэгістрацыйны ўнёсак удзельнікаў конкурсу складае 14 фунтаў стэрлінгаў. На конкурс неабходна прадставіць працу, не старэйшую за 4 гады і памерам ня больш за 100 x 100 cм.

Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца да 20 студзеня 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Adukacyja.info.