Конкурс блог-пастоў Еўрапейскай камісіі

Вы пачатковец журналіст/ка, якому/й цікава як трацяцца грошы ЕС на праекты ў Вашым рэгіёне? Ці хочаце Вы ўзяць удзел у трохтыднёвым трэнінгу пра ЕС камунікацыю ў Брусэлі, вывучаючы новыя тэхналогіі і навострываючы свае навыкі навучаючыся ў прафесіяналаў? Усе выдаткі, уключаючы транспартныя выдаткі і пражыванне, аплачваюць арганізатары. Дэдлайн 31 жніўня 2018, але што трэба зрабіць?

Напішыце блог-пост на любой мове аб праекце, які фінансуецца ЕС і Вы можаце стаць адным з трох пераможцаў. Тры пераможцы будуць запрошаны на праграмы трэнінгу, прысвечанага ЕС камунікацыям. Удзельнікі/цы ўбачаць як працуе камунікацыйны дэпартамент устаноў ЕС.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • старэйшыя за 18 гадоў;
  • можна падаць не больш за 3 блог-паста аб 3-х розных праектах ЕС. Калі вы не можаце напісаць артыкул самастойна, няма праблем, неабходны даць толькі цікавыя факты аб праектах. Гэта можа быць пост у Facebook, Linkedin, артыкул у газеце ці проста фота ў Instagram. Але пост павінен быць грамадскім і больш чым проста абнаўленне статусу;
  • акрамя таго, што пост павінен быць аб праекце, фінансаваным ЕС і Вы маеце поўную свабоду слова, пост не можа ўтрымліваць нянавісць, расізм, гвалт, непрыстойнасці, этнічныя абразы, паклёп.

 

Як узяць удзел:

  1. Абярыце праект, які фінансуецца ЕС.
  2. Напішыце гісторыю пра гэты праект на адной з афіцыйных моў ЕС.
  3. Падайце спасылку на Ваш пост.

Крыніца: ec.europa.eu