Конкурс бізнес-праектаў «Investor Day»
1 снежня 2018 пройдзе мерапрыемства, якое аб'яднае ў сабе конкурс бізнес-праектаў Investor Day і after-party Startup Night. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары/кі праектаў, эксперты/кі, інвестары і ўсе, каго цікавяць стартапы і інавацыі. Уваход вольны (па папярэдняй рэгістрацыі).
Конкурс бізнес-праектаў "Investor Day" - гэта выдатная магчымасць для стартапаў прадставіць свой праект, атрымаць практычныя веды ў зносінах з інвестарамі, завесці карысныя кантакты з экспертамі/камі, якія дапамогуць дасягнуць поспеху ў выхадзе на новы ўзровень развіцця.
Узяць удзел у мерапрыемстве можа любы жадаючы, калі:
- у вас ёсць ідэя, але вы не ведаеце, што з ёй рабіць;
- вы ўжо зрабілі прататып, але не ведаеце, куды рухацца далей;
- у вас ёсць прадукт, і трэба маштабавацца, але сваіх грошай не хапае;
- вам цікава пазнаёміцца з тэмай стартапаў;
- вы жадаеце завесці карысныя кантакты і адпачыць у коле аднадумцаў;
Акрамя таго, на "Startup Night" кожны жадаючы/ая зможа паўдзельнічаць у воркшопах, стартап-дэбатах і майстар-класах. Удзельнікаў і ўдзельніц чакае, гульнявая зона, дыскатэка, фуршэт і мноства іншых актыўнасці.
Крыніца: start.by