Конкурс артыкулаў "Цэнтральна- і Ўсходнееўрапейская Вясна 2015"

Да 31 траўня 2015 года з ініцыятывы арганізацый Вікімедыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (WMCEE) ладзіцца конкурс артыкулаў Вікіпедыі "Цэнтральна- і Ўсходнееўрапейская Вясна 2015" (CEE Spring 2015).

Мэта конкурсу - удасканаленне інфармацыі пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. У прыватнасці, вітаюцца артыкулы пра гісторыю, культуру і традыцыі народаў вызначанага рэгіёну.

Па выніках конкурсу будуць вызначаны 11 пераможцаў у наступных намінацыях: "Культура", "Геаграфія", "Эканоміка", "Грамадства", "Спорт", "Палітыка", "Транспарт", "Гісторыя", "Навука", "Асвета", "Жанчыны". Сярод пераможцаў будуць абраныя два аўтары лепшых артыкулаў, якія атрымаюць магчымасць падарожжа ў Македонію на адмысловае мерапрыемства ўдзельнікаў Wikipedia ўлетку 2015 год.

На конкурсе разглядаюцца артыкулы ў Вікіпедыі пра наступныя краіны: Азербайджан, Албанію, Арменію, Балгарыю, Беларусь, Боснію й Герцагавіну, Венгрыю, Грузію, Грэцыю, Казахстан, Кіпр, Латвію, Літву, Македонію, Малдову, Польшчу, Расію, Румынія, Сербію, Славакію, Славенію, Турцыю, Украіну, Харватыю, Чарнагорыю, Чэхію, Эстонію.

Кожны тыдзень конкурсу прысвечаны адной з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Расклад публікацый артыкулаў можна знайсці тут. Інфармацыя пра конкурс таксама змешчана на гэтай старонцы.

Паводле Wikipedia.org.