Клубы ЮНЕСКА: Курс для падлеткаў і моладзі (Мінск)
Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае падлеткаў і моладзь (ва ўзросце 16-19 гадоў) да ўдзелу ў бясплатным курсе "Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу".
Навучанне пройдзе ў Мінску ў лістападзе-снежні 2016 года. Навучэнцы даведаюцца пра дзейнасць ААН, ЮНЕСКА і клубаў ЮНЕСКА. Выпускнікі курсу атрымаюць сертыфікаты.
Колькасць месцаў абмежаваная (на курс набіраецца 25 чалавек).
Вітаецца мінская моладзь, якая жадае далучыцца да руху клубаў ЮНЕСКА, а таксама ўдзел новых сябраў Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.
Тэмы трэнінгаў:
- Што такое ААН, ЮНЕСКА і клубы ЮНЕСКА: іх дзейнасць у свеце і Беларусі.
- Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА: місія, гісторыя, структура і праграмы.
- Клуб ЮНЕСКА: патрабаванні да дзейнасці, структура, лідарства, ролі ў камандзе.
- Клуб ЮНЕСКА: планаванне, эфектыўная дзейнасць, сувязі з грамадскасцю, ацэнка рэзультатаў.
Набор на курс ідзе да 8 лістапада 2016 года. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Даведкі па тэл: (029) 634 75 36, праз е-мэйл: [email protected] (спадарыня Кацярына Буніна, стажорка Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА). Падрабязнасці тут.
Крыніца: BelAU.info