Кірмаш лепшых практык працы з моладдзю (Мінск)
16 траўня 2015 года ў Мінску пройдзе "Кірмаш лепшых практык працы з моладдзю". Мэта мерапрыемства - наладжванне ўстойлівых партнёрскіх сувязей паміж арганізацыямі, ініцыятывамі, спецыялістамі, якія працуюць з моладдзю.
На "Кірмаш лепшых практык працы з моладдзю" запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацыяў і ініцыятыў, дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыяў, сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі, мастацтва, спорту, медыцыны, музейнай справы, бізнэсу і інш.
"Кірмаш лепшых практык працы з моладдзю" скіраваны на абмен досведам працы з моладдзю, матывацыю спецыялістаў і валанцёраў, планаванне супрацоўніцтва ў сектары працы з моладдзю.
Праграма мерапрыемства ўключае:
- майстар-класы,
- выступы экспертаў,
- прэзентацыю найбольш паспяховых прыкладаў працы з моладдзю,
- абмеркаванне будучых сумесных дзеянняў у працоўных групах,
- дыскусіі.
Для ўдзелу ў "Кірмашы лепшых практык працы з моладдзю" неабходна да 20 красавіка (уключна) запоўніць анлайн-анкету.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: крэатыўная прастора "ЦЭХ", вул. Кастрычніцкая, 16, Мінск.
Па дадатковых пытаннях і прапановах неабходна звяртацца ў Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" па тэл.: (29) 205 47 60 (спадарыня Аліса Карповіч), альбо на е-мэйл: [email protected].
Партнёры мерапрыемства: Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта", Асветніцкая ўстанова "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыяў", Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Новые твары", Міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка", Моладзевае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр", Прыватная асветніцкая ўстанова "Офіс прасоўвання ініцыятыў", Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС), вэб-рэсурс Adukacyja.info, адукацыйны і кадравы цэнтр "Новае заўтра", Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." у Беларусі.
"Кiрмаш лепшых практык працы з моладдзю" ладзіцца ў межах праграмы "Youth:ON".
Больш падрабязная інфармацыя пра падзею размешчана тут.
Паводле Fialta.