Кінапаказ «Я сам вырашаю што глядзець, а што не» або пару словаў аб цэнзуры (Мінск)
Каманда кіна-дыскусійнага праекта «Пасля тытраў» кліча да сябе ў госці глядзець кінастужку «Рокетмен» (2019, 18+). Арганізатары прапануюць высветліць - ці была неабходнасць выразаць пэўныя сцэны, як менавіта гэта паўплывала на ўспрыманне фільма і ці мела месца тая самая «цэнзура», пра якую нямала гаварылася ў дыскусіях. 10 жніўня ў 19:00 па адрасе З. Бядулі 3 (уваход са двара). Удзел: Донат ад 2 р (частковае пакрыццё выдаткаў на каву-паўзу) і невялікая рэгістрацыйная форма.
Гісторыя пераўвасаблення таленавітага хлопчыка ў эпатажнага музыканта Элтана Джона хвацка пашумеў ў расейскім і беларускім пракаце - але ўразіла зусім не зборамі, а сваім цярністым шляхам да гледача. Пракатная версія фільма для краін СНД апынулася значна карацей арыгінальнай, што выклікала хвалю абурэння і крытыкі з боку публікі, а таксама мноства спрэчак.
Абмеркаванне фільма будзе ў фармаце гульнявых дэбатаў, якія дакладна не дазволяць сумаваць. Арганізатары чакаюць у госці прыхільнікаў і праціўнікаў цэнзуры, а таксама тых, хто жадае правесці вечар у добрай кампаніі, за абмеркаваннем не менш добрага фільма і кубачкам гарбаты.
Крыніца: civilforum.by