Кінафестываль Greenmotions 2016 (Германія)

Кінатворцы і аўтары фільмаў у галіне дакументалістыкі, анімацыі, эксперыментальнага і мастацкага кіно могуць падаць заяўкі на ўдзел у фестывалі Greenmotions 2016, які пройдзе 11-13 лістапада 2016 года ў Фрайбургу (Германія).

На конкурс неабходна даслаць фільм, які прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця, ахове навакольнага асяроддзя і заахвочвае людзей да канструктыўнага вырашэння праблем у гэтых галінах. Аўтары могуць заявіць кароткаметражныя і поўнаметражныя стужкі.

Падчас фестывалю будзе ладзіцца эка-прагляд кароткаметражных фільмаў: кінапраектар будзе працаваць ад энергіі электрагенератараў на роварах, педалі якіх будуць круціць студэнты.

У фестывалі могуць удзельнічаць усе, хто мае інтарэс да кінатворчасці ў галіне анімацыі, дакументалістыкі, кінадрамы і г.д.

Агульны прызавы фонд конкурсу складае 2,5 тыс. еўра. Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронную скрыню: [email protected].

 

Паводле Edu-Active.com.