Кінафестываль Bulbamovie 2016: Прэс-сняданак у Прэс-клубе Беларусь (Мінск)

22 кастрычніка 2016 года ў Прэс-Клубе Беларусь у межах кінафестывалю Bulbamovie 2016 пройдзе "прэс-сняданак" для прадстаўнікоў СМІ.

Запланавана дыскусія пра становішча ў кінаіндустрыі, вызначэнне праблем і перспектыў росту беларускага кіно.

Удзельнікі сустрэчы:

- Лідзія Міхеева, кінакрытык, сацыёлаг;

- Мітры Сямёнаў-Алейнікаў, кінарэжысёр;

- Антон Сідарэнка, журналіст;

- Леанід Каліценя, прадусар.

Тэмы дыскусіі:

- Ці існуе ў Беларусі "новая хваля"?

- "Беларускасць", "Глядач-аўтар-дзяржава".

- Ці патрэбна Беларусі быць кінадзяржавай?

- Інш.

Вядоўца дыскусіі - Максім Жбанкоў, кінакрытык, культуролаг. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601, Прэс-Клуб Беларусь. Пачатак - у 11:00. Падрабязней тут.

 

Крыніца: Press-Club.by