KAS Belarus: Стыпендыяльная праграма для маладых журналістаў Усходняга партнёрства
KAS Belarus ладзіць праграму "Сетка маладых журналістаў Усходняга партнёрства". Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і прафесіяналы ў галіне журналістыкі і новых медыя з краін "Усходняга партнёрства" і Расіі. Вітаюцца тыя, хто мае інтарэс да грамадзянскага ўзделу і палітычнага дыскурсу.
Мэта праграмы - пабудова сувязей паміж грамадствамі вызначанага рэгіёна для ўстойлівага і працяглага партнёрства ў розных галінах.
Арганізатары праграмы імкнуцца да стварэння кантактаў паміж маладымі пакаленнямі ў журналістыцы ў краінах "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіне, Малдове, Азербайджане, Арменіі ды Грузіі).
Стыпендыяльная праграма стартуе ўвосень 2016 года і ўключае серыю семінараў і воркшопаў у краінах Еўразвязу і "Усходняга партнёрства". Журналісты і актывісты сацыяльных медыя пазнаёмяцца з тэарэтычнай і практычнай асновамі палітыкі "Усходняга партнёрства".
Удзельнікі праграмы пазнаёмяцца з сучаснымі тэхнікамі журналісцкай вытворчасці. Арганізатары аказваюць візавую падтрымку, бяруць на сябе ўсе выдаткі ўдзельнікаў (падарожжа, пражыванне і харчаванне).
Вітаюцца наступныя кандыдаты:
- узрост - 18-26 год;
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азребайджана, Грузіі ці Расіі;
- працоўны досвед у традыцыйных медыя або блогерства, праца ў сацыяльных медыя;
- валоданне ангельскай (мінімальна - узровень B2 для ўспрымання інфармацыі на слых).
Працоўныя мовы праграмы - руская і ангельская. Удзельнікі павінны мець магчымасць наведваць усе мерапрыемствы праграмы.
Стыпендыяльная праграма ўключае воркшопы ў Беларусі, Літве, Грузіі, Украіне і навучальны візіт і воркшоп у Бруселі (Бельгія).
Дэдлайн анлайн-запісу на праграму - 15 верасня 2016 года. Даведкі праз е-мэйл: [email protected] (спадарыня Марыя Кацупалава).
Паводле KAS Belarus.