Кароткатэрміновыя візіты ва ўніверсітэт University of Deusto, Іспанія

Універсітэт University of Deusto прапануе чатырохтыднёвыя даследчыя візіты. Праграма дае магчымасць кандыдатам і кандыдаткам падрыхтаваць артыкул для міжнароднага часопіса - Tuning Journal for Higher Education. Дэдлайн падачы анкеты - 30 красавіка.

Арганізатары праграмы прапануюць:

  • доступ да баз дадзеных бібліятэкі ўніверсітэта University of Deusto;
  • метадалагічны савет па тэме даследавання;
  • падтрымку падчас знаходжання ва ўніверсітэце.

 

Фінансаванне:

  • медыцынская страхоўка;
  • поўная або частковая аплата транспартных выдаткаў (не больш за 500€);
  • пражыванне.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўкі могуць маладыя даследчыкі, якія навучаюцца ў аспірантуры;
  • навукоўцы, якія маюць ступень PhD, якія займаюцца постдоктарскімі даследаваннямі;
  • выкладчыкі ўніверсітэтаў, якія звычайна не займаюцца даследаваннямі, але якім цікава правесці даследаванне на адну з тэм;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

 

Тэмы даследаванняў:

  1. Analysing and evaluating the impact produced by the Tuning projectsat the level of particular higher education programmes / institutions / countries / regions.
  2. Approaches to learning, teaching and assessment of generic competences.
  3. Staff development initiatives that facilitate implementation of competence-based approaches.
  4. Curriculum reformand incorporation of the Tuning approach in institutional and national policies.

 

Трэба падаць анлайн заяўку.Адправіць CV на англійскай на [email protected] + дакументы: кароткае апісанне прапанаванага даследавання (не больш за 7 радкоў або 560 знакаў з прабеламі) і больш дэталёвае апісанне даследавання на час знаходжання ва ўніверсітэце (не больш за 3-х старонак, інтэрвал - 1.5, або 8641 знакаў з прабеламі).

Крыніца: tuningacademy.org