Кароткатэрміновыя паездкі ў Францыю для дактарантаў

Фундацыя "Maison des sciences de l'homme" (Францыя) і Цэнтр франка-расійскіх даследаванняў запрашаюць дактарантаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі ў кароткатэрміновыя (3-месячныя) паездкі ў Францыю - для даследчай працы, працы з архівамі, у бібліятэках і г.д.

Адпаведна адмысловай праграме "кароткатэрміновай мабільнасці" для дактарантаў, арганізатары аказваюць дапамогу па афармленіі французскай візы, аплочваюць дарожныя выдаткі і пражыванне ў Францыі, аказваюць фінансавую дапамогу ў памеры 1,5 тыс. еўра на месяц, а таксама падтрымку па пошуку жытла, афіцыйных запытаў у бібліятэкі і г.д. Даты вандровак можна абіраць у перыяд з лютага па снежань 2016 года.

Кандыдаты мусяць:

- быць грамадзянамі Беларусі, Украіны, Малдовы або Расіі,

- мець спецыялізацыю ў галіне гуманітарных ці грамадазнаўчых навук (антрапалогіі, літаратуры і мастацтва, гісторыі, геаграфіі, філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі і г.д.,

- прадстаўляць прыватны альбо дзяржаўны даследчы інстытут ці даследчую ўстановусістэмы вышэйшай адукацыі,

- мець доктарскую ступень / быць кандыдатам навук (дата абароны доктарскай/кандыдатскай дысертацыі - пасля 2008 года).

Абмежаванняў па ўзросце для няма.

Дэдлайн - 1 снежня 2015 года.

Кандыдаты мусяць падаць заяўку на ангельскай альбо французскай мове праз анлайн-платформу.

Як падаць заяўку?

- на гэтай старонцы націсніце кнопку "Researcher Workspace",

- стварыце рахунак,

- запоўніце анкету Вашага профілю і націсніце "create a new application",

- абярыце "Appel du Programme de mobilité post-doctorale courte durée incoming ANNEE 2016", затым "FMSH-CEFR : Biélorussie, Moldavie, Russie, Ukraine > France",

- запоўніце ўсе формы,

- у вакне "Documents" запампуйце адным PDF-файлам пад назвай "Aide à la mobilité incoming FMSH-CEFR Ваша прозвішча" наступныя дакументы:

  • CV (максімум 2 старонкі),
  • копію дакумента аб доктарскай/кандыдатскай ступені,
  • 2 рэкамендацыйныя лісты (адзін - з прымаючага боку),
  • пераказ памерам максімум 10 тыс. сімвалаў (разам з прабеламі і знакамі прыпынку) праблематыкі і мэтаў запланаванага даследавання, бібліяграфіі, дэталёвага апісання праграмы візіту (месцы і інстытуцыі для наведвання, кантакты і г.д.).

Па ўдакладняючых пытаннях аб карыстанні анлайн-платформай, калі ласка, лістуйце на адрэсу: [email protected]

Пра вынікі адбору кандыдатаў арганізатары паведамяць 29 студзеня 2016 года.

Падрабязная інфармацыя пра прапанову - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на е-мэйл: [email protected] (спадарыня Marion Fanjat), [email protected] (спадарыня Hélène Melat).

 

Паводле FMSH.fr.