Кансультацыі па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый (Мінск)

"Цэнтр прававой трансфармацыі" (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі запрашаюць на семінар "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый", які пройдзе ў Мінску ў суботу 6 лютага 2016 года. На сустрэчу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з усёй Беларусі, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання/арганізацыі і г.д.

Удзельнікі семінару пазнаёмяцца з арганізацыйна-прававымі формамі некамерцыйных арганізацый у Беларусі, заканадаўствам у справе працэсу і парадку іх рэгістрацыі, практыкай рэгістрацыі фондаў, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў і інш. Госці сустрэчы змогуць атрымаць парады па падрыхтоўцы дакументаў, неабходных дзеля рэгістрацыі НКА.

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў семінару ажыццяўляецца да 11:00 (па мінскім часе) 3 лютага 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная. Перавага надаецца ўдзельнікам з беларускіх рэгіёнаў. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле RADA.fm.