Кансультацыі па менеджменту праектаў (Мінск)

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "Рада" у межах праекта "Моладзевае кафэ" 27 кастрычніка 2014 года ладзіць інтэрактыўную кансультацыю па эфектыўнаму кіраванню праектнай камандай. На сустрэчу запрашаюцца менеджеры, актывісты праектаў, накіраваных на вырашэнне грамадска значных праблемаў лакальных супольнасцяў Беларусі.

Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца асноўныя прынцыпы арганізацыі працы праектнай каманды, а таксама разгледжаны кейсы з практыкі рэальных праектаў. Вядучая мерапрыемства - Кацярына Ганчарова, трэнер-кансультант, кіраўнік інфармацыйнага дэпартамента таварыства "Зялёная сетка".

Калi вы жадаеце, каб на мерапрыемстве быў разгледжаны кейс вашага праекта, яго неабходна даслаць на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Моладзевае кафэ") не пазней за 24 кастрычніка 2014 года.

Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне 27 кастрычніка 2014 года ў "Арт-сядзібе" па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці 58-430, гандлёвы цэнтр"Маскоўска-Венскі". Дадатковыя пытанні неабходна накіроўваць на эл. скрыню: [email protected].

Паводле Adukacyja.info.